Гарадскі аўтобус у Гародні ўрэзаўся ў слуп



Каля 7 раніцы кіроўца аўтобуса з’ехаў за межы праезнай часткі вуліцы Сацыялістычнай і наехаў на асвятляльную апору, паведамляе ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

У выніку ДТЗ аўтобус атрымаў сур’ёзныя тэхнічныя пашкоджанні левай пярэдняй часткі, а праз некаторы час пасля аварыі ў бальніцу звярнуліся двое пасажыраў – 60-гадовы мужчына і 51-гадовая жанчына. Падчас удару аўтобуса яны ўпалі і атрымалі траўмы.

Прычыны і іншыя абставіны здарэння будуць высветленыя ў выніку праверкі.

На час аператыўнай замены асвятляльнай апоры, якая таксама падтрымлівае кантактныя лініі тралейбусаў, супрацоўнікі ДАІ перакрылі частку вуліцы і рэгулявалі рух у ручную.