Гарадзенец падпаліў сваю кватэру
5 сакавіка ў 18:41 гарадзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. Загарэлася двухпакаёвая кватэра на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Серафімовіча.
Агонь пашкодзіў маёмасць у адным з пакояў, аконную шыбу, уваходныя дзверы. У кватэры і пад’ездзе закураныя сцены і столь.
Гаспадара кватэры шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі першай-трэцяй ступеняў (30% цела). Яго стан вызначаецца як цяжкі.
З суседніх кватэраў супрацоўнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, яшчэ сем чалавек эвакуяваныя.
Мяркуецца, што гаспадар падпаліў сваю кватэру.
Паводле grodno.mchs.gov.by