Гарадзенец сабраў больш за 150 варыяцый Кубіка Рубіка



Гарадзенец Андрэй Ерашкевіч сабраў больш за 150 розных варыяцый Кубіка Рубіка – некалі самай папулярнай галаваломкі. Андрэй пачаў свой збор каля шасці гадоў таму. Акрамя такога калекцыянавання, гарадзенец займаецца і вынаходніцтвам – ён мае ўжо каля дзясятка розных унікальных галаваломак. Хлопец падзяліўся з нашым радыё тым, як пачынаў збор сваёй калекцыі:

– Нарадзіўся старэйшы сын, потым малодшы сын, і я зразумеў, што калі я ўмею збіраць Кубік Рубіка – той звычайны 3×3, я вырашыў, чаму б не навучыць сваё дзіця збіраць Кубік Рубіка 3×3. Вось калі старэйшаму сыну было дзесьці прыкладна дзевяць год, я яго пачаў вучыць збіраць, і на сённяшні дзень ён можа збіраць такія кубікі 2×2, 3×3, 4×4, 5×5, 7×7, але я думаю ён, калі б у нас быў кубік 9×9 і 8×8 – тыя што сёння ёсць, і 11×11, і нават той, што апошні зараз выйшаў 13×13, я думаю, ён мог бы ўсе гэтыя кубікі таксама збіраць.

Андрэй Ерашкевіч таксама з’яўляецца і распрацоўшыкам некаторых галаваломак. Самай першай з’яўляецца Е-куб. А некаторыя галаваломкі, якія зрабіў Андрэй, маюць і беларускую назву  – “Папараць-кветка. Адной з мараў вынаходніка з’яўляецца Кубік Рубіка ў колерах бел-чырвона-белага сцягу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня