Гарадзенец здаў кватэру беларусам, а знайшоў там восем мігрантаў
Гарадзенец здаў кватэру беларусам, а знайшоў там восем мігрантаў.

Гарадзенцы Яўген і Алена здаюць двухпакаёвыя апартаменты на суткі ў мікрараёне Дзевятоўка. Сярод кліентаў камандзіровачныя і, апошнім часам, беларускія турысты. У сераду да іх звярнулася пара, каб пажыць да 12 лістапада. Дамову заключылі на адначасовае пражыванне ў кватэры чатырох чалавек. “Нічога не прадвяшчала бяды. Стандартная сітуацыя”, — распавялі гаспадары grodno.in.
Праз некалькі гадзін паступіў званок з ЖЭСа. Там адрэагавалі на скаргу суседзяў знізу пра затапленне. На той момант у кватэры знаходзілася ўжо восем мігрантаў (дарослыя мужчыны і дзіця) арабскай знешнасці, як мяркуецца, якія чакаюць папаўненне таварышамі па няшчасці. Усе пакоі былі заваленыя брудным адзеннем і торбамі. Мэбля пашкоджана. На кухні недакуркі, горы бруднага посуду з рэшткамі ежы. У выніку пасля доўгіх перамоў і званка ў міліцыю мігрантаў удалося выселіць.
