Гарадзенка прапанавала Кім Кардаш’ян шчанюка для аховы



Гарадзенская фатограф Наталля Бакей прапанавала галівудскай зорцы Кім Кардаш’ян Леру  – шчанюка, нядаўна забранага са спецпрыёмніка для жывёл, што знаходзіцца ў “Спецаўтагаспадарцы”.

sab

Прапанова была зроблена знакамітасці ў аўторак.

– У Гародні ў “Спецаўтагаспадарцы” знаходзіцца вялікая колькасць выдатных здаровых жывёл. І я запрашаю жыхароў нашага горада прыйсці, выбраць сабе сабаку. Бо эта сапраўды выдатны ахоўнік і радасць у сям’і.

На думку фатографа, сабака  вырасце выдатным вартаўніком і адданым сябрам, і Кардаш’ян смела можа даверыць ёй на апеку ўсе свае каштоўнасці.

Нагадаем, што Кім Кардаш’ян, прыехала на тыдзень моды ў Парыж, і яе абрабавалі проста ў яе нумары. Як паведамлялася ў прэс-рэлізе Міністэрства ўнутраных спраў Францыі, невядомыя ўзброеныя мужчыны уварваліся ў нумар і, пагражаючы зброяй, замкнулі фотамадэль ў ваннай. Пасля гэтага злачынцы абшукалі памяшканне і забралі ўсе каштоўнасьці, якія змаглі знайсці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня