Гарадзеншчына ў лідарах па ўзроўні захворванняў алкагалізмам



Гарадзеншчына з’яўляецца лідарам сярод абласцей Беларусі па ўзроўні захворванняў  алкагалізмам і алкагольнымі псіхозамі. Паводле дадзеных нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць хворых, якія знаходзіліся на дыспансэрным ўліку ва ўсатновах аховы здароўя ў 2014 годзе склала 2 635 чалавек на 100 000 насельніцтва. Нягледзячы на відавочную тэндэнцыю алкагалізацыі  насельніцтва, медыцынскія ўстановы не ў стане ажыццяўляць эфектыўнае лячэнне ў сувязі з адсутнасцю неабходных прэпаратаў:

– Мне, як алкаголіку, капельніцы нават не ставілі, не ачышчалі арганізм. Мне толькі калолі вітамін адзін раз на дзень, давалі снатворнае і праводзілі фізіётэрапію для падвышэння імунітэту. Людзям, якія трапляюць у бальніцу ў такім стане, што самі не могуць перасоўвацца, тры першыя дні ставяць капельніцы, а пасля – таблеткі.

Гарадзеншчына з’яўляецца лідарам  і па колькасці пацыентаў з упершыню ўсталяваным дыягназам “алкагалізм і алкагольны псіхоз”. Паводле афіцыйных дадзеных, мінулагодняя лічба ўпэўнена наблізілася да адзнакі 2 500 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота narcoklinika.com