Гарадзенскага музыку Ігара Банцэра выклікаюць у Следчы камітэт
Былога палітвязня, музыку Ігара Банцэра выклікаюць на размову. Яму патэлефанавалі з Гарадзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.

Паводле папярэдняй інфармацыі, запыт прыйшоў з Менска. Ігара апытаюць у рамках крымінальнай справы ў якасці сведкі. Пра якую менавіта справу вядзецца, не ўдакладняецца.
Ігар мусіць з’явіцца ў Следчы камітэт заўтра, 29 сакавіка. Выдаць афіцыйную позву яму адмовіліся.
Сам Ігар лічыць, што гэта звязана з пераследам левых актывістаў з Мазыра.
Беларускае Радыё Рацыя
