Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў



Гарадзенская абласная выбарчая камісія зацвердзіла ўсіх 13 новых дэпутатаў.

І разглядзела скаргу ад экс-кандыдата Жанны Гасцяевай. Яна не аднойчы паведамляла пра няроўнасць магчымасцяў праўладных і незалежных кандыдатаў пры агітацыі, выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу акруговымі камісіямі пры сустрэчы з выбаршчыкамі, а таксама не дапушчэнне да спраўджвання выбарчых бюлетэняў назіральнікамі ў дзень выбараў.

На паседжанні прысутнічаў назіральнік ад кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель.

– Скарга не задаволена, і факты, якія прадстаўлены ў скарзе, не паўплывалі на рашэнне камісіі, хаця рашэнне камісіі было ўжо загадзя гатовае. Набралі праўладныя кандыдаты вялікія працэнты – ад 69 да 74 працэнтаў.

Кіраўнік абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч зачытаў колькасць прагаласаваўшых па ўсіх трынаццаці выбарчых акругах. А таксама паведаміў назіральнікам ад АБСЕ, як і назіральніку Раману Юргелю, што папяровую табліцу з лічбамі прагаласаваўшых за канкрэтных кандыдатаў выдадуць назіральнікам 20-га лістапада.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя