Гарадзенская “Адметнасць” цяпер дапамагае берагчыся ад каронавіруса
Крама беларускіх колераў “Адметнасць”, што знаходзіцца ў цэнтры Гародні, просіць кожнага берагчы сябе, і таму ў продажы ў іх з’явіўся незвычайны для гэтай крамы тавар – маскі для твару, якія дапамогуць падчас каронавірусу.
Кажа ўладальнік “Адметнасці” Сяргей Верамеенка:
– У нашай краме ад сённяшняга дня можна набыць гігіенічныя маскі. Самі па сабе маскі з’яўляюцца шматразовымі, унутры можна ўстаўляць якія-небудзь кавалачкі тканіны. Цяпер маскі можна набываць і ў нас. Запрашаем.
Маскі для пакупнікоў зрабіла адна з гарадзенскіх народных майстроў, якая прапануе адмысловы дызайн і ўпрыгожванні ў выглядзе сэрцаў і нацыянальных стужак.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча