Гарадзенская “Адметнасць” працягвае калядны распродаж



 

Гарадзенская крама нацыянальных колераў “Адметнасць” працягнула на тыдзень калядны распродаж.

Пра асаблівасці распродажу распавядае гаспадар крамы Сяргей Верамеенка:

– Калядны распродаж мы праводзім уключна да 14 студзеня. Калі ласка, запрашаем. У нас засталося крыху шароў на ялінку, вырабаў фірмы “Грай”. На іх мы праводзім распродаж ніжэй за сабекошт, ніжэй за фабрычную цану. Таму ёсць мажлівасць не толькі ўпрыгожыць сваю ялінку, каб яшчэ трошкі пастаяла, але і зберагчы для сябе гэтую цацачку на наступны год. А на сваю прадукцыю робім распродаж ад 10 да 20 %. На прадукцыю іншых вытворцаў робім таксама зніжкі, не менш за 10 %.

Гарадзенская крама “Адметнасць” знаходзіцца ў самым цэнтры Гародні на Кірава 3. Крама за год яе існавання стала адным з цэнтраў беларускага асяродку Гародні, дзе магчыма не толькі набыць рэчы з беларускай сімволікай, але і сустрэцца з грамадскімі актывістамі горада.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча