Гарадзенская філія АГП даслала зварот адносна выбарчых спісаў
У Гародні значная частка людзей, якія галасавалі на выбарах прэзідэнта, не былі ўнесеныя ў спісы выбаршчыкаў. З гэтай нагоды сябры гарадзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі накіравалі зварот у абласную камісію.
Кажа старшыня абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч:
– Шмат людзей, якіх не было ў спісах выбаршчыкаў, і шмат людзей, якія былі, але не маглі прагаласаваць – бо памерлі, ці з’ехалі. Складала гэта каля 5% ад агульнай колькасці выбарцаў на ўчастку. Гэта шмат. Гэта не карэктна для падліку агульнай колькасці выбарцаў. Я лічу, што вывяраць спісы грамадзян павінны не чальцы камісіі, якія ходзяць па хатах, а ў міліцыі ёсць электронныя спісы людзей, якія актуальна прапісаны на данным участку.
Выяўляць наяўнасць жывых выбарцаў можна праз электронныя базы, а не праз ногі сяброў участковых камісіяў, ўжо ж дваццаць першае стагоддзе, – заўважае Аляксандра Васілевіч.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя