Гарадзенская пракуратура апраўдвае ўжыванне сілы



Грамадская актывістка Вольга Крапоціна атрымала адказ з гарадской пракуратуры на сваю скаргу, у якой прасіла праверыць законнасць дзеянняў грамадзяніна Уладзіміра Гарэлава і прадстаўнікоў міліцыі, і даць ім належную прававую ацэнку.

Менавіта Гарэлаў летась 19-га верасня затрымаў дзяўчыну з прымяненнем фізічнай сілы і перадаў яе міліцыі. На судзе ён тлумачыў свае паводзіны тым, што зрабіў гэта з павагі да ўчастковага міліцыянта, які прыходзіў да яго раней і прасіў дапамагчы ў пошуку тых, хто распаўсюджвае “крамольныя” ўлёткі.

Вольгу Крапоціну аштрафавалі на 30 базавых па абвінавачанні ў “незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі” – улётак з заклікам вярнуць Крым Украіне. Пракурор Уладзімір Клішын не знайшоў “падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання” па скарзе дзяўчыны.

krapot-prakurat-1

krapot-prakurat-2