Гарадзенскі біскуп звярнуўся да парафіян
Перад пачаткам Вялікага тыдня ў каталікоў біскуп Гарадзенскай каталіцкай епархіі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў з заклікам удзельнічаць у набажэнствах з дапамогай трансляцый па тэлебачанні.
У нядзелю 5 красавіка каталікі ўсяго свету адзначаюць Уваход Гасподні ў Іерусалім, Пальмовую нядзелю. Набажэнства пачнецца роўна апоўдні. Прамую трансляцыю набажэнства з Фарнага касцёла ў Гародні зможам пабачыць у прамым эфіры на “Гродна Плюс” і на YouTubе гэтага тэлеканала.
“Сёлетні Вялікі Пост для ўсіх нас, для ўсяго чалавецтва надзвычайны. Усе людзі адчулі пагрозу і небяспеку з прычыны пандэміі. У сувязі з гэтым прымаюцца неабходныя меры, каб перамагчы гэтую пагрозу”, – прамовіў Аляксандр Кашкевіч у сваім звароце. Таксама вядома, што Белтэлерадыёкампанія тры дні запар, 9-11 красавіка, будзе весці трансляцыі з менскага кафедральнага касцёла на тэлеканале “Беларусь 3”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота catholic.by