“Гарадзенскі далягляд” правёў абмеркаванне медычных праблемаў



Форум грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны “Гарадзенскі далягляд”, што ўтварыўся некалькі тыдняў таму,  правёў круглы стол, на якім абмяркоўваліся медычныя праблемы.

На сустрэчы разам з гарадзенскімі лекарамі прысутнічалі прадстаўнікі БСДГ і АГП, Фонда імя Льва Сапегі і БХД.  Былі абмеркаваныя праблемы, што тычацца кожнага жыхара Беларусі:  чэргі ў лякарнях і паліклініках, платная медыцына. Пра праблемы, што хвалююць гарадзенцаў,  распавядае кіраўнік гарадзенскай БСДГ Віктар Сазонаў:

– Лекары пыталіся ў пацыентаў, што галоўнае яны бачаць. І людзі расказвалі, што, па-першае, небяспечна нават сядзець у чарзе ў шпіталі. Гэтыя доўгія чэргі, дзе хворыя сядзяць ды кашляюць, а людзі прыходзяць на прыём з дзецьмі, якія могуць заразіцца іншымі хваробамі. Гэтыя чэргі нікому непатрэбныя, іх можна пазбегнуць. Ужо ў гардэробе ўзнікаюць пытанні – патрабуюць пакет для шапкі і шаліка. А адкуль чалавеку, ідучы ў шпіталь, гэта ведаць? Калі медыцынская ўстанова так зрабіла, то няхай там у наяўнасці будуць гэтыя пакеты.

Плануецца, што ў бліжэйны тыдзень у Гародні мае з’явіцца грамадская прыёмная, куды кожны жадаючы гарадзенец зможа звярнуцца па  турбуючых яго пытаннях.

s1 s89 s90

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня