Гарадзенскі дзіцячы хоспіс і новыя пляцоўкі
Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, каб дапамагчы невылечным дзеткам Гародні, звярнуўся да новых тэхналогій. Гэтым разам праз пляцоўку дабрачыннага аўкцыёна “Мае сэнс” кожны можа сустрэцца з кіраўніцтвам хоспісу, каб дапамагчы. Гаворыць дырэктар хоспісу Вольга Шульга:
–Кожны ахвотны можа рэгістравацца і ахвяраваць Гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу на нашыя патрэбы праз знаёмствы з добрымі і цікавымі людзьмі, якія імкнуцца дапамагаць. Таму мы запрашаем пабачыць гэтую пляцоўку і дапамагчы.
Прадстаўнікі дзіцячага хоспісу прапануюць таксама прыняць удзел у дабрачынных акцыях, якія адбудуцца 14 кастрычніка ў галерэі “У майстра” і 17 кастрычніка ў гарадзенскім тэатры лялек. Усе атрыманыя на гэтых акцыях грошы пойдуць у дапамогу дзіцячаму хоспісу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
