Гарадзенскі дзіцячы хоспіс збіраюцца ліквідаваць



Хоспіс быў заснаваны ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям.

Гарадзенскі выканкам збіраецца ліквідаваць дзіцячы хоспіс. Дырэктар хоспіса звязвае гэта з пятым пакетам санкцый ЕЗ.

Ліст ад выканкама апублікавала дырэктар хоспіса Вольга Вялічка. У ім паведамляецца, што ў суд накіраваная пазоўная заява аб Гарадзенскага дзіцячага хоспіса, і згадваецца пяты пакет санкцый ЕЗ.

Нагадаем, на Вольгу Вялічка завялі дзве крымінальныя справы.

Хоспіс быў заснаваны ў 2008 годзе для дапамогі цяжка і безнадзейна хворым дзецям, арганізацыя дапамагае больш чым 50 сем’ям.

novychas.by