Гарадзенскі экскурсавод: Санкцыі абрынуцца на простых жыхароў



У Беларусі плануюць караць штрафам у памеры 100 базавых велічынь экскурсаводаў і гідаў, што працуюць без ліцэнзіі. Такую прапанову агучыў на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь старшыня грамадскага аб’яднання гідаў і экскурсаводаў Мікола Чырскі. Чыноўнік лічыць, што за працай экскурсаводаў у краіне патрэбны кантроль.

Гарадзенскі гісторык і экскурсавод Ян Лялевіч лічыць, што ў першую чаргу такія санкцыі абрынуцца на простых жыхароў Гародні:

– Юрыдычныя будуць праблемы, напрыклад, калі гарадзенец будзе праводзіць абсалютна стыхійныя экскурсіі для сваіх гасцей. Уявім сабе нейкае вяселле, з’ехалася шмат гасцей, і папрасілі гаспадара правесці экскурсію. Падыходзяць да яго кантралюючыя органы і штрафуюць чалавека за тое, што ён асмелеўся правесці экскурсію нават не за грошы. Пракантраляваць платная ці бясплатная экскурсія, на якіх падставах. Я не разумею, калі чалавек на гэты зарабляе, ён турфірма заключае дамову-падрад, гэта з’яўляецца фінансавай падставай для падатковых органаў.

Як Лялевіч заўважае, што колькасць экскурсій па Гародні за апошні год паменела ў разы, а новаўвядзенне са штрафамі паменшыць і так малую колькасць экскурсій па Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя