Гарадзенскі “Кубік” святкуе сваё пяцігоддзе



Гарадзенская беларускамоўная крама настольных гульняў “Кубік” збіраецца адсвяткаваць свой невялічкі юбілей вялікай колькасцю мерапрыемстваў.

Пра адметнасці святкавання кажа Антон Янкоўскі:

– Мы вырашылі зрабіць святочны тыдзень. Збіраемся пагуляць у “Паўстанцы”, гульню, з якой усё пачалося, каб узгадаць, як гэта было пяць гадоў таму і каб расказаць, што мы хочам далей з гульнёй зрабіць. Мы збіраемся ладзіць такія настольныя вячоркі з настолкамі, півам і музыкам. Можна будзе прыйсці, у міні-турнірах паўдзельнічаць, паслухаць.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

А працяг святкавання адбудзецца ў адным з вялікіх гандлёвых цэнтраў Гародні ОldCity, адзначае Янкоўскі.

– Мы арганізоўваем у ОldCity  з нашымі добрымі сябрамі сямейную гульню, дзе можна прыйсці з дзецьмі, з сям’ёй пагуляць. А ў пятніцу, 26 кастрычніка, проста запрашаем да сябе на краму. Прыходзьце гарбаты, кавы папіць. Пагаворым, пагуляем, калі надвор’е не сапсуецца.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Антон Янкоўскі ўпэўнены, што да святкавання далучацца гарадзенцы рознага ўзросту.

Беларускае Радыё Рацыя