Гарадзенскі маратон у падтрымку дзіцячага хоспіса



Сусветны дзень дзіцяці адзначылі ў Гародні маратонам, у якім галоўным арганізатарам быў гарадзенскі дзіцячы хоспіс разам са сваімі валанцёрамі. Удзельнікамі маратону сталі як самі малыя дзеткі, якія яшчэ не ўмеюць хадзіць, так і сталыя людзі,  якія займаюцца ва ўніверсітэце „Залатога веку” скандынаўскай хадзьбой. Самымі экзатычнымі ўдзельнікамі былі нявесты ў вясельных строях і матулі, што ў слінгах неслі сваіх дзетак.

mar9

Пра ідэю мерапрыемства распавядае дырэктар гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

– Другі раз запар мы ладзім такое мерапрыемства. Яго мэта: паказаць, што дабрачыннасць можа быць рознай. Самым галоўным у дабрачыннасці з’яўляюцца не грашовыя ахвяраванні, а людзі. Таму што, калі будуць людзі, калі будзе людскі рэсурс, то будуць і іншыя рэсурсы, у тым ліку і грошы.

Удзельнікі ўніверсітэта “Залатога веку”: – Каб падтрымаць дзяцей, падтрымаць хворых і сам хоспіс. Унесці нейкі свой пасільны ўклад.

– У першую чаргу трэба паказаць людзям, што трэба аб’ядноўвацца для такіх мэтаў. Вось і мы таксама прыйшлі пабегаць, сабраць грошы, падтрымаць дзяцей.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш сотні людзей рознага ўзросту. Кожны ўдзельнік маратону атрымаў падзяку ад гарадзенскага дзіцячага хоспіса, а для правядзення мерапрыемства супрацоўнікі гарадзенскага ДАІ перакрылі адну з цантральных вуліц Гародні – вуліцу Горкага.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя