Гарадзенскі мікрараён Альшанка – без “Роднай стараны”



У Гародні ў сувязі са зменай уладальніка спынілі працу крамы сеткі “Родная старана”. Найбольшыя нязручнасці церпяць жыхары новага мікрараёна Альшанка – адзіная дзейная крама на некрэслены тэрмін зачыненая. Жыхары раёна наракаюць на нязручнасці.

– Тут хаця б ёсць першае неабходнае – гэта прадукты, самае галоўнае, астатняе можа і пачакаць. Калі з малым дзіцём, то гэта нязручна, але тым не менш, нашыя жыхары, усе, хто тут жывуць, яны прызвычаіліся, таму мамы, я думаю, адна адной дапамагаюць. У знаёмых пакідаюць дзяцей, а самі едуць у крамы – інакш ніяк.

– Няма нармальных прадуктаў, кошты завышаныя. У горадзе працэнтаў на 15 ніжэй. У горадзе ў асноўным закупаемся. Гадзіна мінімум да бліжэйшай крамы. Гэта толькі дарога.

– Кіраўнікі казалі, што будзе добры выбар і кошты цярпімыя. У сярэднім увесь тавар на 3-5 тысяч дарэжэй каштуе, чым у горадзе. Калі агульную суму закупкі браць, то можна накруціць тысячаў на 50-100. Да бліжэйшай крамы, напрыклад, на праспекце Купалы, то гэта досыць далёка.

Новыя гаспадары сеткі крамаў “Родная старана” – кампанія “Дабраном” і яе ўладальнікі абяцаюць, што на працягу тыдня ўсе крамы пачнуць працаваць у штатным рэжыме. Закрытае акцыянернае таварыства “Дабраном” валодае толькі адной крамай у Гародні, па ўсёй вобласці колькасць гандлёвых кропак не перавышае дваццаці.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя