Гарадзенскі мясакамбінат за адстаўку Лукашэнкі
Калектыў Гарадзенскага мясакамбінату звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў, Генпракуратуру і абласны савет з шэрагам патрабаванняў. Калі яны не будуць выкананы, калектыў прадпрыемства пакідае за сабой права на забастоўку.
Пад зваротам падпісалася ажно 853 чалавекі.
Сярод патрабаванняў, якія вылучае працоўны калектыў Гарадзенскага мясакамбіната, – выкананне заканадаўства Беларусі, прызнанне прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і правядзенне новых адкрытых выбараў з празрыстым падлікам галасоў і прысутнасцю міжнародных назіральнікаў, адстаўка Аляксандра Лукашэнкі ў звязку з стратай даверу да яго, а таксама кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай і начальніка МУС Юрыя Караева.
Таксама працаўнікі камбінату патрабуюць спыніць гвалт у дачыненні грамадзян Беларусі, расследаваць ўcе выпадкі незаконнага затрымання і збівання людзей, пакараць вінаватых у фальсіфікацыях у час выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя
