Гарадзенскі назіральнік Сяргей Верамеенка пра парушэнні на ўчастках
Ажно пяць скаргаў незалежнага назіральніка Сяргея Верамеенкі разглядала ўчастковая выбарчая камісія № 105 на чале з дырэктаркай школы Аксанай Пятровай. Скаргі тычыліся перавышэнняў сваіх паўнамоцтваў сябрамі выбарчых камісій, якія складаюць бланкі заяваў назіральнікаў з указаннем меркавання, што выбары праходзяць без парушэнняў, а таксама ў адмове ажыццяўляць відэа і фотаздымкі.
Вынікі пасяджэння камісіі палавінчатыя, кажа назіральнік Сяргей Верамеенка:
– Старшыня выбарчай камісіі № 105 Аксана Анатольеўна Пятрова, яна ж дырэктарка школы. Чказала, што будзе ўказана тым назіральнікам, якія падыходзяць да стала, каб яны не хадзілі. Тыя зяўкі, якія яны прымаюць ад назіральнікаў на бланках, яны будуць, каб там пазначаўся той час. Прабачце, гэта яшчэ большы абсурд. Заява пра тое, што я знаходзіўся пяць хвілін ці адну гадзіну на выбарчым участку, і за гэты перыяд нічога не адбылося.
Другая скарга, якая тычылася забароны відэа і фотаздымак, была адхілена камісіяй. Як заўважыў Сяргей Верамеенка, падставай адмовы стала публікацыя нашым радыё аднаго з фактаў, які меў месца ў памяшканні школы:
– Я не ведаю, як будзе ў рашэнні напісана, але было сказана, што відэа і фотаздымка забараняецца, каб пазбегнуць брудных палітычных тэхналогій, бо невядома ў якіх мэтах я потым буду выкарыстоўваць. Тым больш была спасылка на Радыё Рацыя, якая асвятляла сустрэчу, якая не адбылася, з праўладным кандыдатам Урублеўскім. Маўляў, мы прыйшлі, а яго не было – абвінавацілі школу, падмянялі факты.
Разглядаліся скаргі на непрадстаўленне інфармацыі, а таксама адносна нявызначанай асобы, якая з’яўлялася на выбарчым участку. Падобныя скаргі назіральнік кампаніі „Права выбару” Сяргей Верамеенка падаў у 104-ую выбарчую камісію. Старшыня гэтай камісіі, па словах Верамеенкі, пачала гістэрыку, назваўшы яго чалавекам, які згубіў сумленне.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня