Гарадзенскі Стары Замак цяпер з купалам



На браме Старога Замку ў Гародні раніцай 4 сакавіка з’явіўся вялікі, 8-мі метровы, купал.

З’яўленне купалу над уязной брамай – гэта адна з праблемаў рэканструкцыі Старога Замку ў Гародні, якая шмат разоў абмяркоўвалася як беларускімі, так і замежнымі адмыслоўцамі.

Сучасны выгляд купалу – сумесная распрацоўка польскіх спецыялістаў разам з навуковым кіраўніком рэканструкцыі Старога Замку Уладзімірам Бачковым.

А сама рэканструкцыя ў Старым Замку працягваецца. Да лета 2020 году плануецца завершыць першы этап. Плануецца, што ў наступных этапах дапамогаць у парадах па рэканструкцыі будуць адмыслоўцы з Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча.