Гарадзенскі „Цэнтр гарадскога жыцця” пад ціскам уладаў (абноўлена)



Арт-галерэя „Крыга” перапыніла сваю працу з-за разрыву дагавору-арэнды часткі памяшканняў, сярод якіх памяшканне пад выставу.

14-га лістапада ў галерэю „Крыга”, дзе цяпер працуе „Цэнтр гарадскога жыцця”, зявіліся камунальшчыкі з міліцыяй і загадалі выселіць арэндаваныя плошчы нібыта з-за самавольнай перапланіроўкі. Кажа былы арэндатар, мастак Юрась Мацко.

Не зразумелы дзеянні супрацоўнікаў ЖКГ, якая пільнавала арэнду, бо мы спраўна амаль 6 гадоў працавалі, і незразумела чаму, бо гэта не была перапланіроўка, а касметычнае афармленне, якое было неабходнае.

Як заўважыў Юрась Мацко, высяленне адбылося без папярэдняга ўведамлення. Цяпер у гэтае памяшканне прыбыў работнік з мясцовай камунальнай службы, які ўсталёўвае перагародку.

«Цэнтр гарадскога жыцця» будзе працаваць, як кажа Герман Сяргей – супрацоўнік гэтай культурнай пляцоўкі ў Гародні.

– Цэнтр, нягледзячы ні на што, працягвае сваю працу. І бліжэйшае мерапрыемства, якое запланавана на 18 лістапада, адбудзецца, таму сардэчна запрашаем на беларускамоўны паказ.

Як мяркуюць некаторыя гарадзенцы, акцыя па высяленні з арэндаваных памяшканняў нявыгадна камунальным службам, бо за арэнду спраўна ім плацілі. Не выключна, што гэтая акцыя спланаваная службамі, якія зацікаўлены ў тым, каб беларусам у Гародні не было месца для правядзення сваіх нефармальных культурных мерапрыемстваў.

* * * 

Прадстаўнікі ўладаў сумесна з міліцыяй ажыццявілі рэйд у „Цэнтар гарадскога жыцця”, які доўгі час быў арт-галерэяй „Крыга”. Падставай стала тое, што яе арандатар Юрась Мацко нібыта самавольна зрабіў перапланіроўку памяшкання. Прадстаўнікі камунальных служб спаслаліся на гэта і разарвалі дамову арэнды.

Фота facebook.com/uCentry

Цэнтр пазбавіўся паловы сваіх плошчаў, кажа яго дырэктар Павел Мажэйка:

– У сувязі з тым, што ён нібыта перапланіраваў памяшканне, яны разрываюць са мной дамову. Тыя два памяшканні ён арэндаваў у горада, сумленна арэндаваў вельмі-вельмі даўно. Яны гэту палову зрабілі, вось тут гэты праход паміж пакоямі, яны тут наб’юць шчыт, проста будзе сценка. Пакуль яны гэтага не зрабілі, бо вырашылі зрабіць гэта заўтра.

На працягу існавання арт-галерэі „Крыга” яе арандатар Юрась Мацко спрабаваў выкупіць гэтую палову памяшкання, дзе знаходзяцца тэхнічныя пакоі, але ўлады ўвесь час адмаўлялі. Цяпер галерэі давядзецца спыніць сваё існаванне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня