Гарадзенскі ўніверсітэт пазбаўляецца іншадумцаў



Выкладчык  гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта Сяргей Сноп, у мінулым аўтар газеты “Пагоня”, сам не прадоўжыў кантрактную дамову з установай.

suscynski-snop

Заклікі “сацыялізавацца” ў сістэму ад начальства юрыдычнага факультэта, ён адкінуў. У адрозненні ад гучных зыходаў гісторыкаў, ён выбраў іншы шлях, кажа Сяргей Сноп:

– Я думаю, што тут адыграла сваю ролю тое, што я такі чалавек, які дзвярыма не грукае без сур’ёзнай нагоды. Па-другое, кажуць, што праз сем гадоў трэба абавязкова змяняць месца працы, кажуць нават жонку трэба мяняць праз сем гадоў. Я ўжо ва ўніверсітэце больш за 20 гадоў працую, таму відаць сышліся тут зоркі.

Апублікаваўшы сваё эсэ па-расейску “Новая паралельная рэальнасць”, памфлет на існуючыя разбежнасці ў жыцці беларусаў: разумных і дурных, маючых уладу і падначаленых, а таксама пра культываванне не грамадства, а натоўпу ў Беларусі.

Начальства ўніверсітэта вымагала, каб аўтар выдаліў сваю публікацыю з інтэрнэт-старонкі  “Самвыдат”, але Сяргей ад гэтага адмовіўся.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня