Гарадзенскі журналіст дамагаецца права на прафесію



Гарадзенскі журналіст-фрылансер Вітаўт Парфёненка падаў скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Журналіст не згодны з рашэннямі  судовых установаў Менску, Ленінскага раённнага і  гарадскога судоў, якія адмовіліся разглядаць яго скаргу на дзеянні Міністэрства замежных спраў.

???????????????????????????????

Дзяржаўная ўстанова сем разоў адмовіла журналісту ў акрэдытацыі ў якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя, што, паводле Вітаўта Парфёненкі, з’яўляецца парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая дазваляе кожнаму грамадзяніну краіны атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю:

– Маю права вымагаць ад дзяржавы выканання абавязкаў у дачыненні да яе грамадзянаў. Калі зыходзіць з існуючага сёння ў Беларусі грамадзянскага права, я , як грамадзянін, маю права звяртацца ў суд на дзяржаўныя ўстановы, калі тыя не выконваюць сваіх непасрэдных абавязкаў.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь некалькі гадоў запар па фармальных прычынах адмаўляе ў акрэдытацыі журналісту Вітаўту Парфёненка. Сваю адмову міністэрства абгрунтоўвае тым, што журналіст, не маючы акрэдытацыі, супрацоўнічаў з замежным сродкам масавай інфармацыі – з Беларускім Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя