Гарадзенскі журналіст-фрылансер пакараны 35 базавымі



Штраф35 базавых вялічыняў – пакаранне гарадзенскім раённым судом Андрэя Мялешкі, журналіста-фрылансера „за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі ў СМІ”.

Суддзя Ганна Леусік паставіла ў віну журналісту журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі. За ўвесь час правядзення судовага паведжання абвінавачванне не было даведзена на фактах. Больш за тое, адміністрацыйная справа, якая была накіравана ў суд, утрымлівала вялікую колькасць працэсуальных парушэнняў, што не стала падставай для спынення справы.

Кажа Андрэй Мялешка:

– Пытанні, якія задаваліся па справе, я і сведка адказалі, што вельмі лагодна. Вынік быў прадказальны, вынік 35 мінімалак, хаця я думаў, што дадуць болей насамрэч. Чаму я думаў, што болей? Таму, што другі раз па той жа самай справе, максімальная сума, якую яны маглі мне даць – гэта 50 базавых велічыняў, а ў гэты раз далі 35 базавых велічыняў. Я думаю, што яны ў гэтым судзе ўзялі пад увагу тое, што бацькі пенсіянеры, малая дачка.

Суд з штрафнымі санкцыямі на Гарадзеншчыне – гэта ўжо чацвёрты працэс у гэтым годзе. Андрэй Мялешка, Алесь Дзянісаў ды Алесь Залеўскі цягам года ўжо атрымалі буйныя штрафы паводле арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Гэты палітычна матываваны прысуд, журналіст збіраецца абскарджваць ў судах вышэйшай інстанцыі.

* * *

Гарадзенскага незалежнага журналіста Андрэя Мялешку аштрафавалі на 35 базавых велічыняў ці інакш на 5 мільёнаў 250 тысяч рублёў. Гарадзенскі раённы суд прызнаў журналіста-фрылансера вінаватым у вырабе і распаўсюдзе інфармацыі для замежных СМІ без акрэдытацыі. Андрэй Мялешка віны не прызнаў і намераны абскарджваць рашэнне.

– Сам суд цягнуўся вельмі хутка, недзе паўтары гадзіны. Была выслухана пазіцыя адваката. На судзе быў сведка, у якога я браў інтэрв’ю ў Гарадзенскім раёне ў клубе вёскі Канюхі. І гэта стала прычынай для абвінавачвання мяне ў незаконным вырабе інфармацыі без акрэдытацыі для замежнага СМІ ў Рэспубліцы Беларусь. Я не прызнаў сваёй віны і планую абскарджваць гэтае рашэнне ў абласным судзе на працягу 10 дзён, якія даны заканадаўствам. І далей буду абскарджваць ужо ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь.

Сёлета ў чэрвені Кастрычніцкі суд Гародні ўжо аштрафаваў Андрэя Мялешку на чатыры  з паловай мільёны рублёў за матэрыял, падрыхтаваны для замежнага СМІ.

IMG_4154

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя