Гарадзенскіх актывістаў Грыгенчу і Верамеенку выклікае міліцыя
Гарадзенскіх актыўных удзельнікаў маршу НеДармаедаў, які прайшоў у горадзе над Нёманам 19 лютага, пачалі выклікаць у міліцыю, паведамляе сайт „Гарадзенскай вясны”.
Стала вядома, што актывіста БХД Сяргея Верамеенку і актывіста АГП Ежы Грыгенчу выклікаюцьу панядзелак 27 лютага ў РАУС Ленінскага раёна Гародні.
Актывістам тэлефанаваў начальнік аддзелу прафілактыкі Ленінскага РАУС Аляксей Вайцешка. З вялікай доляй упэўненасці можна меркаваць, што ў дачыненні да Сяргея Верамеенкі і Ежы Грыненчы будуць складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне.
Стала вядома таксама, што гарадзенская міліцыя шукае ваўкавыскага грамадскага актывіста Віталя Гуляка, які прысутнічаў на акцыі 19 лютага ў Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя