Гарадзенскіх актывістаў змушаюць заплаціць штрафы



У гарадзенскім абласным судзе разглядаліся скаргі грамадскіх актывістаў Сяргея Верамеенкі, Анатоля Мышкевіча і Віталя Мойсы на вынясенне рашэння Ленінскім раённым судом, які іх аштрафаваў за правядзенне дзесяціхвіліннага пікету 16 верасня гэтага года ў падтрымку сем’яў зніклых палітыкаў Беларусі.

vieramiejenka-myskievic

Суддзя Мікалай Рачынскі пакінуў рашэнне раённага суда без зменаў. Мышкевіч і Мойса маюць заплаціць 20 базавых велічыняў штрафу, а Сяргей Верамеенка – 25.

suscynski_vieramiejenka

Кажа Сяргей Верамеенка пасля выхаду з залы суда.

– У Канстытуцыі пазначана, што кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права на свабоду сходаў. Я лічу, што паводле так званага Закону Рэспублікі Беларусь, на які спасылаецца суд, ніякіх дазволаў я не павінен браць. Я ім нічога не абавязаны – гэта яны нам абавязаны: мы іх утрымліваем, яны сапраўдныя ўтрыманцы. Таму яны абавязаны выконваць усё заканадаўства, перадусім асноўны закон – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна суддзя Гарадзенскага абласнога суда не прыняў да ўвагі ніякіх аргументаў аштрафаваных. З рашэннем суддзі Рачынскага Сяргей Верамеенка, які адзін прыйшоў на паседжанне, не згодны. Імаверна, што новыя скаргі грамадскія актывісты будуць накіроўваць у суды вышэйшай інстанцыі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара