Гарадзенскіх праваабаронцаў выклікаюць у Следчы камітэт



Гарадзенскіх праваабаронцаў у суботу выклікаюць у Следчы камітэт.

Пра гэта нашаму радыё паведаміў сябра Праваабарончага цэнтру „Вясна” Віктар Сазонаў:

 – На 10 раніцы выклікаюць Андрэя Коцю ў Следчы камітэт. На 12 гадзін выклікаюць мяне. І вядома зараз, што тэлефанавалі жонцы Уладзіміра Хільмановіча, шукаюць яго. Паколькі мы заўсёды займаліся толькі законнай дзейнасцю, мы будзем настойваць на сваім, на тым, што нашая арганізацыя заўсёды дзейнічала ў межах дзеючага заканадаўства. Нам застаецца толькі абараняцца законнымі метадамі. Якія метады будуць прымяняцца да нас, гэта мы неўзабаве даведаемся.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Як зазначае Віктар Сазонаў, праваабарончую дзейнасць улады хочуць выставіць у зусім іншым святле. Як вядома, Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць ПЦ „Вясна”. На думку органаў следства, арганізацыя нібыта ажыццяўляе фінансаванне ды іншае матэрыяльнае забеспячэнне незаконных масавых мерапрыемстваў. У межах расследавання ў розных гарадох Беларусі адбываюцца вобшукі ў офісах і ў кватэрах праваабаронцаў, іх выклікаюць на допыты і іншыя працэсуальныя дзеянні. Ужо ўзятыя пад варту праваабаронцы і валанцёры „Вясны” Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя