Гарадзенскім медыкам забаранілі на працы карыстацца смартфонамі



Медыкам Гарадзенскай універсітэцкай клінікі (былая абласная бальніца) забаранілі выкарыстоўваць на працы смартфоны, фотаапараты і відэакамеры, а таксама парэкамендавалі сачыць за выказваннямі ў непрацоўны час. Гэтыя патрабаванні ўтрымліваюцца ў загадзе галоўнага ўрача клінікі, які аказаўся у распараджэнні партала TUT.BY. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што медыкі павінны „захоўваць на сваіх старонках у сацыяльных сетках самацэнзуру, аналізаваць свае выказванні, фота- і відэаматэрыялы на прадмет недапушчэння канфліктных сітуацый, здольных нанесці шкоду рэпутацыі установы”.

TUT.BY падкрэслівае, што ўпэўнены ў сапраўднасці дакумента. Медыкі пакуль не да канца разумеюць, як гэтыя правілы будуць працаваць на практыцы.

Фота: TUT.BY