Гарадзенскія барды: за СССР і па-расейску
Недалёка ад Гародні, на базе адпачынку “Купалінка”, адбыўся фэст бардаўскай песні “Зялёны гран-пры”. Гэты фэст аўтарскай песні праходзіў ужо ў 33-ці раз і лічыцца адным са старэйшых музычных мерапрыемстваў Беларусі. Калі бываешь на такіх сустрэчах, ствараецца ўражанне, што час спыніўся: песні пра СССР і пра інтэрнацыяналізм па-расейску. Яшчэ некалькі год таму можна было пачуць і беларускіх аматараў аўтарскай песні, аднак гэтым годам іх прысутнасць не была заўважаная.
Гэтым разам гарадзенскія барды запрасілі да сябе гасцей з Магілёва, Менска, Гомеля, Маладэчна, іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расеі.
Пра фэст распавядае сябра журы Сяргей Антонаў:
– Гэта адзін з любімых маіх беларускіх фестываляў, бо вакол маляўнічыя краявіды, прыгожы горад Гародня. Я вельмі люблю гэты фестываль. Кожны год імкнуся прыехаць. У гэтым годзе крыху менш людзей, чым у мінулым і пазамінулым. Але ўсё роўны душэўна. Прыехала вельмі шмат выканаўцаў з Менску. Вельмі таленавітыя дзеці, якія паказваюць штосьці новае, цікавае. Таму гэта хацелася адзначыць. Цікава было пабачыць такіх выканаўцаў як Анатоль Друскі, Аляксандр Баль, Аляксандр Іваноў.
Паслухаць ўсіх бардаў у конкурсе перашкодзіў дождж, а арганізатарамі фэсту ў 2015-м годзе было аматарскае аб’яднанне „Клуб Арганізаваных Бардаў” пры гарадзенскім „Цэнтры культуры”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя