Гарадзенскія біскупы павіншавалі вернікаў са святамі



Гарадзенскія біскупы Рыма-Каталіцкай Царквы павіншавалі ўсіх сваіх вернікаў і ўсіх гарадзенцаў з надыходзячымі святамі Раства Хрыстовага і Новым 2018-м годам. Традыцыйна перадкалядныя дні даюць падставу згадаць гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста.

Ардынары Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч:

– Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры. Божае нараджэнне запрашае нас зноў у Бэтлеем, дзе пастушкі знайшлі Марыю, Юзафа і немаўля, якое ляжала ў яслях. Узгадваючы падзеі той ночы пастараемся перажыць іх нанова, будзем заклікаць Духа Святога, каб дапамог нам увайсці ў таямніцу Бэтлеемскай ночы. Няхай нашым удзелам будзе спазнанне нараджэння Езуса ў нашым жыцці, каб яго любоў прыносіла плён штодзённых учынкаў, а яго радасць дапамагала нам перамагаць усялякі страх і боязь, а яго дабрыня дапамагала схіляцца над патрабуючымі. Каб час Новага 2018 года быў пазначаны дзеяннем Духа Святога і яго дарагмі, будучы шчодрым на любоў, радасць, супакой, велікадушнасць, лагоднасць, дабрыню, вернасць, далікатнасць і стрыманасць. Яднаючыся духоўна пры вігілійным стале і дзелячыся традацыйнай аплаткай, жадаю вам дарагія браты і сёстры радаснага перажывання святаў Божага Нараджэння. Няхай радасць загосціць у вашых сэрцах, сем’ях і ў цэлым грамадстве. Няхай Езус Хрыстус Божы Сын, які прыходзіць у гэты свет з дарам збаўлення, узмацняе вас у веры, надзеі і любові. Жадаю вам радасных, спакойных, поўных надзеі і аптымізму святаў Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, багатага Божага бласлаўлення, Новага 2018 года.

Біскуп Язэп Станеўскі:

– Хрыстос нарадзіўся, Бог аб’явіўся. Я абвяшчаю вам вялікую радасць, сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся збаўца, якім з’яўляецца Хрыстос Пан. Гэтым заклікам звярнуўся да пастушкоў тады, а да нас сёння анёл, пасланнік з неба. Ён абвяшчае здзяйсненне Панам Богам абяцання, той праўды, якую прадказвалі прарокі, з нецярплівасцю выглядаў народ. І вось ён, Бог сярод нас, Езус Хрыстус народжаны, а не створаны, прыняты пад сэрца Дзвы Марыі, каб быць падобным да чалавека ва ўсім, апрача граху. Таму Касцёл сёння заклікае ўсіх, хто з палаючым сэрцам чакае збаўлення, вызвалення і спакою, выйдзіце насустрач дзіцяці, народжанага з Дзевы Марыі. Разам з пастушкамі і мудрацамі мы схіляем калені перад таямніцай Бога, які стаўся чалавекам. У Бэтлееме пачалася прыгожая гісторыя, перакрыжаванне шляхоў Бога і чалавека. Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва, у жыццё кожнага з нас, каб вызваліць нас ад няволі граху, каб мы нанова ад Бога нарадзіліся і сталі адзін другому братам і сястрой, ствараючы прыгожую сям’ю дзяцей Божых. Больш за дзве тысячы год зорка заззяла не толькі над Бэтлеемам, і не толькі адзін раз. Яе святло мы бачым і сёння, там дзе прабачэнне і згода, прымірэнне і любоў. Атмасфера цяпла Бэтлеемскай начы ахутвае сёння, якія прымірыліся, схіляецца над хворым і дае накірунак бяздомным і бежанцам. Святло Бэтлеемскай зоркі свеціць чыстым сэрцам чалавека і мірным небасхілам, святла яе дастаткова ўсім. Прымем жа Хрыста Бога, які сыходзіць да нас. Жадаю, каб побач вас заўсёды былі зычлівыя людзі, якія дапамагаюць пераадолець усе цяжкасці. Хай у вашым жыцці будзе дастаткова веры, надзеі, каб запанавалі спакой і любоў у нашым грамадстве, і ва ўсім свеце ў Новым 2018 годзе ад нараджэння Пана. Са святам і Новым годам дарагія браты і сёстры!

Віншавальныя словы напярэдадні Раства Хрыстовага і Новага года сказалі біскупы Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Язэп Станеўскі .

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня