Гарадзенскія экстрэмалы адзначылі 16-годдзе свайго праекту



Больш за сотню аматараў экстрэмальных гульняў прынялі ўдзел у святкаванні 16-годдзя праекта “Начны горад”.

Пра сёлетняе адзначэнне распавядае адзін з арганізатараў Максім Сыраваткін:

– На чарговы дзень народзінаў у нас атрымалася сабраць каманды амаль з усіх абласных цэнтраў, а таксама гасцей з Масквы, што было прыемна. Гульня атрымалася. Запомнілася, верагодна, тым, што была спартовая і прайшла на стадыёне нашага горада як афіцыйнае мерапрыемства. Каманды для сябе ўбачылі новыя аб’екты, якія звычайна наведваюць як гледачы. А зараз былі як удзельнікі спаборніцтваў на нашым стадыёне. Перамагла самая дасведчаная каманда з Гародні „Любоў” („Любовь”) – яны даўно ўдзельнічаюць у такіх спаборніцтвах, выйгравалі вялікія міжнародныя гульні.

Сярод пераможцаў гульні – адна з самых старых і тытулаваных гарадзенскіх камандаў “Кажаны” (Летучие Мыши), а трэцяе месца заняла каманда з Магілёва “Свае людзі”.

Беларускае Радыё Рацыя