Гарадзенскія экстрэмалы перамаглі ў міжнароднай гульні



Каманда гарадзенскіх экстрэмалаў пад назвай Night City перамагла ў міжрэгіянальнай гульні, што адбывалася на тэрыторыі Берасцейскай вобласці.

unnamed4

У спаборы ўдзельнічалі каманды амаль з усёй Беларусі, а таксама госці з расейскага Санкт-Пецярбургу. Агулам у спаборы,  які меў назву “Уцёмную”, прыняло ўдзел больш за паўтары сотні хлопцаў і дзяўчат.

Пра спецыфіку гульні распавядае адзін з гарадзенскіх гульцоў:

– Быў нестандартны падыход – да прыезду не было ніякай інфармацыі пра тое, што будзе адбывацца. Часта прыходзілася дзейнічаць інтуітыўна. Парадавала шыкоўная падача аб’ектаў, у тым ліку і Камянецкай вежы. Дасведчаныя гульцы і зладжаная праца прынеслі свой плён.

Гарадзенская каманда экстрэмалаў з’яўляецца неаднаразовым пераможцам на міжнародных спаборах па экстрэмальных гульнях і гэтым разам складалася з прадстаўнікоў розных гарадзенскіх камандаў. Маладзёны ўдзельнічаюць у праекце пад назвай Night City, які дзейнічае на Гарадзеншчыне больш за 10 год.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня