Гарадзенскія экстрэмалы закрылі 12-ы сезон



Гарадзенскія экстрэмалы з праекта Night City закрылі 12-ы сезон святочным мерапрыемствам. Каля сотні ўдзельнікаў праекта сустрэліся ўпершыню за год не ў экстрымальных умовах, а за святочным сталом у адным з рэстаранаў.

Night City для Гародні ўжо стаў традыцыяй – у мерапрыемстве ўззялі ўдзел больш за тысячу гарадзенцаў на працягу 12-ці гадоў.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся адзін з гульцоў Аляксандр Віненка „Sagent”:

– Калі спаборнічала 20 каманд па 40 чалавек, тады гэта было цікава. Цяпер хочацца ўбачыць старых сяброў, панастальгіраваць пра мінулае максімум, такога пафасу, вяселля ад перамог ужо не адчуваецца.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства Віталь Бондар:

– Самае галоўнае пасыл гэтага мерапрыемства, каб сабраць усіх алдовых людзей, сабраць не на гульню, не на творчы нейкі сход. Самае галоўнае, каб прыйшло максімум людзей, прыгадаць, як гэта было, як пачыналася, як гэта ўсё адбывалася. Улічваючы, што прыйшла пэўная колькасць навічкоў, каб яно дало пасыл да новых імкненняў і дасягненняў.

За апошні год экстрэмалы з гарадзенскага праекта сталі пераможцамі міжнародных спаборніцтваў сярод каманд з Беларусі, Украіны ды Расеі.

Гарадзенцы не аднойчы ўдзельнічалі ў міжнародных гульнях у краінах Балтыкі. Сутнасць квеста ў тым, каб пераяджаючы з аб’екта на аб’ект – знайсці схаваныя ў горадзе літары ці лічбы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня