Гарадзенскія габрэі адзначаюць Суккот



Свята Суккот пачалі адзначаць прадстаўнікі габрэйскай супольнасці Гарадзеншчыны, Гэтае свята у час якога каля дамоў і сінагог габрэі ставяць буданы «сукка», дзе славяць Усявышняга на працягу сямі дзён свята.

Пра асаблівасці свята распавядае гарадзенскі рабін Іцхак Кофман:

На гэтае свята ёсць дзве асноўныя запаведзі: жыць у шалашы, якія называецца «сукка» і таму свята суккот і браць у гэтае свята чатыры віды раслінаў.

На думку Барыса Квяткоўскага, старшыні габрэйскай абшчыны Гародні ў адзначэнні свята ў Беларусі ёсць адметнасці

Мы таксама будуем «сукку», абавязкова, каб убачыць першую зорку. У нашай мясцовасці не заўсёды ўбачыш першую зорку, бо свята выпадае ў сезон дажджоў. У народзе гэтае свята яшчэ называюць «жыдоўскія кушчы». Свята звязана з тым, што у гэты час ужо сабраны ураджай, ёсць абшчыны, якія ўпрыгожваюць сваю «сукку» пладамі тых раслін, якія да гэтага часу даспелі. Гэта можа быць вінаград, і кавуны, і гарбузы.

Габрэі Гародні чакаюць, што на адзначэнне свята цягам тыдня прыйдзе некалькі соцень чалавек.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя