Гарадзенскія калекцыянеры далучыліся да святкавання Дня Перамогі



Збіральнікі з Гародні, што ўваходзяць у народны клуб калекцыянераў „Скарабей”, паказалі гарадзенцам свае калекцыі ў гарадскім парку імя Жылібера. Гарадзенцы, якія прыйшлі на святкаванне 9 траўня, змаглі пабачыць медалі і паштоўкі, піўныя этыкеткі і паштовыя маркі. Найбольшай зацікаўленасцю карысталіся пагоны і паштоўкі, звязаныя з рознымі святамі як польскай, так і савецкай гісторыі.

Пра міні-выставу калекцыянераў распавядае старшыня клуба “Скарабей” Віктар Какарэка:

– Па традыцыі, гарадзенскія калекцыянеры бяруць удзел у вясенніх святах і выстаўляюць свае калекцыі 1 або 9 траўня. Найбольш людзей у гарадскім парку ў час святаў. Вось і мы размясціліся ў парку. Радуемся вясне, ну і Перамозе таксама.

Наступнай вялікай экспазіцыяй, дзе можна будзе пабачыць зборы гарадзенскіх калекцыянераў, стане міжнародная выстава ў Берасці, якая пачнецца ў сярэдзіне чэрвеня і будзе прысвечана гадавіне абароны Берасцейскай крэпасці.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня