Гарадзенскія калядоўшчыкі стваралі святочны настрой
Каля двух дзясяткаў кватэраў гарадзенскіх журналістаў і грамадскіх актывістаў Гародні наведалі калядоўшчыкі, што ўвечары 25-га снежня ездзілі па горадзе над Нёманам.
Гэтае святкаванне стала ўжо традыцыйным, у ім прымаюць удзел дзве групы калядоўшчыкаў. Кожны год змяняецца і праграма, і самі ўдзельнікі святкавання, але застаецца адна ўмова, па якой працуюць калядоўшчыкі – беларуская мова і беларускія народныя песні.
Гэтым разам сярод калядоўшчыкаў выкарыстоўваліся народныя вобразы: мядзведзь, бусел і каза. Незвычайным быў вобраз габрэя, які прымаў падарункі ў торбу.
Пра святкаванне распавядае гарадзенка Юлія, да якой калядоўшчыкі завітваюць ужо не першы раз:
– Чароўнае атрымалася свята, цудоўныя калядкі. Вельмі добрыя калядоўшчыкі, якія падаравалі адчуанне чараўніцтва гэтага свята. Дзеткі паздзіўляліся. Дарослыя пасмяяліся. Вельмі ўсё было пазітыўна, крэатыўна, асабліва козачка з тамтамам і жыд, які больш за ўсё любіць цукеркі. Усё было цудоўна. І засталося толькі цёплае пачуццё свята.
Калядоўшчыкаў у Гародні яшчэ можна запрасіць да сябе ў госці да праваслаўнага Раства кожны ахвотны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя