Гарадзенскія мытнікі затрымалі 50 тысяч кандытарскіх вырабаў
Супрацоўнікі Гарадзенскай мытні затрымалі 50 тысяч штук кандытарскіх вырабаў.
Згодна з матэрыяламі Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, транспартны сродак DAF, у якім перамяшчаліся эклеры, марцыпаны і круасаны, ехаў з Бельгіі праз пункт пропуску „Беняконі”. Паводле дадзеных мытнікаў, суб’ект гаспадарання не ўказаў у таварасуправаджальных дакументах 50 тысяч штук кандытарскіх вырабаў.
Кіроўца падаў да мытнага афармлення дакументы на мучныя замарожаныя вырабы агульнай колькасцю больш за 70 тысяч штук. Аднак іх аказалася ў грузавым адсеку аўтамабіля значна больш.
Парушэнне мытнікі выявілі падчас надгляду, на які аўтамабіль быў накіраваны пасля аналізу сканаграмы, атрыманай з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Асарці замарожаных кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў у частцы перавышэння канфіскаваныя. Па гэтым факце Гарадзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 14.5 КоАП.
