Гарадзенскія падаткавікі ліквідоўваюць тавар у слонімскіх ІП



Сябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык на пытанне, што будуць прадпрымаць ІП ў бліжэйшыя дні, адказаў: “На сённяшні дзень вядома, што для рэспубліканскага форуму, які планаваўся на 25 студзеня ў Менску, памяшканне арэндаваць не дазволілі. Сайт “Перспектывы” заблакіраваны. Гэта значыць, што ўлады мэтанавіравана знішчаюць дзейнасць ІП. Яны чакаюць, што ІП заплоцяць за люты падаткі і выйдуць на рынак. Але ІП на рынак гандляваць не пабягуць, пакуль не будзе знойдзены кампраміс. Дарэчы, у пятніцу Слонім наведалі падаткавікі з Гародні, які пайшлі на рынак. Але слонімцы, якія там гандлявалі і спадзяваліся, што ў іх сапраўдныя дакументы, спалохаліся і спынілі свой гандаль. Тады гарадзенскія падаткавікі паехалі на плошчу Льва Сапегі, дзе ёсць вялікая прыватная крама запчастак. Яны наведалі гэту краму, ліквідвалі шмат тавараў, і ў ІП узніклі праблемы. Таму я заклікаю ўсіх ІП спыніць працу і далучыцца да тых, хто гандлюе таварамі лёгкай прамысловасці”.

Беларускае Радыё Рацыя