Гарадзенскія падаткавікі – анёлы бізнэсу
У Гародні якраз насупраць будынку падатковай інспекцыі Ленінскага раёну ўсталяваны білборд з тэкстам „Ангелы бизнеса”. Цяжка сказаць, чым кіраваліся камунальныя службы, усталёўваючы вялікі рэкламны шчыт з гэтым тэкстам на вуліцы Дзяржынскага насупраць новага шыкоўнага будынку, дзе камфортна размяшчаюцца падаткавікі. Мала хто ведае, што насамрэч азначае гэтая рэклама. Затое цяпер гарадзенцы з сарказмам жартуюць, што бізнэс у горадзе зараз пад надзейнай абаронай „анёлаў”.
Беларускае Радыё Рацыя
