Гарадзенскія пад’езды становяцца арт-аб’ектамі
Адзін з гарадзенскіх пад’ездаў у шматпавярховіку на вуліцы Дзяржынскага стаў нагадваць каляровы калейдаскоп. У арт-аб’ект яго ператварыў вядомы пінскі графітчык Mutus.
Працы адбываюцца ў межах праекта Must Act – Must Art, які стартаваў у Гародні некалькі дзён таму, кажа мастак Яўген Сасюра (Mutus):
– На самой справе нічога асаблівага тут і няма. Дзіцячыя малюнкі, прыемныя, лайтовыя, нейкага асаблівага сэнсу тут няма. Гэта робіцца з дазволу старшыні жыллёвай арганізацыі.
Да працы вулічнага мастака далучацца яшчэ некалькі майстроў з іншых гарадоў Беларусі, якія намалююць у горадзе некалькі дзясяткаў працаў. Акцыя будзе працягвацца ў Гародні да 15 кастрычніка.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня