Гарадзенскія праваабаронцы падтрымалі тэлеканал Белсат



“Для беларусаў канал уздымае важныя пытанні, сярод якіх – праваабарончая тэматыка. Асабліва важная праца тэлеканала ў час агрэсіўнай прапаганды так званага „рускага міру”, – адзначаецца ў адкрытым звароце.

Кажа прадстаўнік праваабарончага цэнтру „Вясна” – Віктар Сазонаў:

– Вельмі моцна ўскалыхнула, што Белсат можа быць зачынены. Зусім нядаўна мы святкавалі сваё прафесійнае свята, святкавалі яго актыўна, маю на ўвазе Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. І сталі паміж сабой гаварыць, што тэлеканал Белсат таксама падымаў праваабарончыя тэмы, і яго першы выпуск у эфіры ў 2007 годзе быў прывязаныя да сусветнага Дня правоў чалавека. 

Подпісы пад адкрытым лістом, акрамя Віктара Сазонава, таксама паставілі: Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель, Эдвард Дмухоўскі і Аляксандра Васілевіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя