Гарадзенскія сацыял-дэмакраты дапамагаюць гараджанам з жыллёвымі праблемамі



Да гарадзенскіх сацыял-дэмакратаў звярнуліся жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Цітова, каб тыя дапамаглі вырашыць праблемы жылёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак пытанні вырашыць праз ЖЭС не ўдалося і цяпер хлопцы сабралі подпісы жыхароў ды звярнуліся да дэпутата.

Распавядае кіраўнік БСДП па Кастрычніцкім раёне Гародні Анатоль Мышкевіч:

— У аварыйным стане знаходзяцца некаторыя балконы дома. Тэмпература ў кватэрах ніжэйшая за норму. Тут капітальны рамонт мелі правесці яшчэ ў 2009 годзе, але гэтага дагэтуль няма. Яма асвятлення каля дома, дарога ў жахлівым стане. Смецце людзі выносяць больш чым на 200 метраў ад дома і мы звярнуліся ў ЖЭС, але майстар не змог адказаць ні на адно з нашых пытанняў. Быў сход жыхароў дома з начальнікам ЖЭС-а, але яна таксама не змагла даць адказу ні на адно пытанне жыхароў.

Сацыял-дэмакраты спадзяюцца, што дэпутат зможа дапамагчы жыхарам. Грамадскія актывісты ўжо неаднаразова дапамагалі жыхарам Гародні, дзе адрамантаваць дарогу, а дзе і вырашыць іншыя сацыяльныя праблемы.

mysz1

mysz2

mysz3

mysz4

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня