Гарадзенскія сябры БХД пачалі збор подпісаў супраць дэкрэта №3



Сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Гародні далучыліся да агульнанацыянальнай падпісной акцыі за адмену дэкрэта „аб дармаедах”. Дэкрэт ставіць многіх людзей у жыццёвы тупік. Таму подпісы будуць збірацца са ўсіх катэгорый насельніцтва.

Кажа Сяргей Верамеенка, актывіст Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі Гародні:

– Канкрэтную лічбу мы перад сабой не ставім. Мы бачым, што добры пачатак. Мы разлічваем на тое, што людзі ўсё ж такі будуць далучацца да нас, будуць далучацца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, партый, рухаў, незалежна ад таго, каго яны прадстаўляюць. Разлічваем на тое, што гэта будзе наш унутраны ціск на ўладу ў Беларусі. І таксама разлічваем на нашых палітыкаў, якія маюць уплыў, маюць дасяжнасць да міжнародных інстытуцыяў.

20170118_153119

У аркушах пазначаны прычыны, чаму беларусы павінны падпісацца за адмену дэкрэта. Бо ўведзены дэкрэт  пра дзяржаўнае ўтрыманства парушае шэраг правоў чалавека, а таксама асноўны закон краіны – Канстытуцыю.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя