Гарадзенскія турысты змогуць адбіць сувенірную манету
Для турыстаў паміж Новым і Старым замкамі Гародні прапануецца новая забава: магчымасць уласнаручна адбіць сувенірную манету. Выбраць можна сувенірныя манеткі з выяваю помнікаў дойлідства Гародні і Гарадзеншчыны, гарадской геральдыкі. Нядаўна з’явілася магчымасць адбіць рэплікі манеты, якія мелі абарачэнне ў Вялікім княстве Літоўскім: Дукат і Талер.
Кажа ўласнік „манетнага двара” рамеснік Павел:
– Гэтая манета адбіваецца тут, адразу, на прэсе. І з загатоўкі можна зрабіць мне ці каму-небудзь з турыстаў. Турысты заўсёды з задавальненнем робяць такія манеты. І мы такім чынам рэкламуем наш горад. Выкарыстоўваем мы такія металы, як медзь, латунь, мельхіёр – то бок некаштоўныя металы. І з дапамогай сілы, дакладнага пападання атрымліваецца вось такая манета.
Рамеснік Павел увесь час пашырае асартымент сувенірных манетак. Паводле слоў рамесніка, жадаючых адбіць манетку з выявай мясціны, дзе пабываў турыст, заўсёды багата.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара