Гарадзенскія валанцёры дапамагаюць медыкам



Афіцыйна каранцін не аб’яўлены, але медыкі штодня звяртаюцца па дапамогу.

Чым дапамагаюць медыкам валанцёры, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

Больш за 200 шчыткоў для медыкаў цягам дня сабралі гарадзенскія валанцёры.

Штодня валанцёры дапамагаюць медыкам горада. Валанцёрская дапамога накіроўваецца па запытах саміх лекараў і штодзень трапляе ў розныя ўстановы. Напрыклад, сёння шчыткі трапілі ў 4-ы гарадскі клінічны шпіталь, таксама дапамога была аказана спартоваму дыспансеру.

Валанцёры кампаніі „Гродна/Валанцеры covid19” заклікаюць далучацца гарадзенцаў да іх тэлеграм-канала: https://t.me/k28chat, а таксама матэрыяльна дапамагаць праз старонку: molamola.by

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня