Гарадзенскія валанцёры працягваюць збор рэчаў для ўкраінскіх бежанцаў
Гарадзенскія валанцёры працягваюць збор рэчаў для бежанцаў з Украіны ў рамках Гуманітарнага маршруту. Рэчы і прадметы побыту, і адпраўляюцца ў вобласці, што мяжуюць з тэрыторыяй АТО. Пра валанцёрскую дапамогу і што збіраюць валанцёры распавядае гарадзенскі каардынатар Алесь Кіркевіч:
— Збіраем ад вопраткі да дробных прадметаў побытавай тэхнікі: электрабрытвы, фены і падобныя рэчы. Прыемна, што рух ідзе, тут фактычна ўчора дзяўчына аддала шмат абсалютна новай вопраткі, з біркамі, бо нехта са сваякоў гандлюе на рынку і вырашылі дапамагчы, бо дабрачыннасць, як вядома, гэта вельмі добрае капіталаўкладанне.
Апроч Гародні зборам гуманітарнай дапамогі ў межах Гуманітарнага маршруту „Беларусь-АТО” рэчы збіраюць у Менску, Берасці ды Гомелі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
