Гарадзенскія валанцёры працягваюць дапамагаць медыкам
Гарадзенскі валанцёрскі рух дапамогі медыкам „Гродна/Валанцеры covid19” адзначыў чатыры месяцы сваёй працы. Цяпер іх дзейнасць засяроджваецца на пашыве камбінезонаў, бахілаў і капелюшоў для медыкаў.
Пра пашыў распавядае каардынатарка Святлана Пінчук:
– Мы працуем так жа, як працавалі і раней, адзінае, што мы памянялі асартымент таго, што мы шылі. Раней былі толькі камбінезоны і бахілы, а цяпер у нас шапачкі, цяпер у нас усё, што яшчэ неабходна, будзе для нашых медыкаў. Акрамя таго, што мы шыем, мы пачалі самі краіць, выводзіць лепшую мадэль для таго, каб было зручней, хутчэй, аператыўней усё шыць.
Шыюць камбінезоны і новыя людзі. Кажа Гражына, якая нядаўна далучалася:
– Я з’яўляюся валанцёрам, які дапамагае дадзенаму хоспісу. Трапіла я сюды па рэкамендацыі сяброўкі, яна ездзіла сюды са сваёй маці і вырашылі мяне запрасіць за кампанію. Тут мне вельмі падабаецца тым, што тут вельмі душэўны калектыў, вельмі лёгка працуецца, весела.
Далучыцца да валанцёрскай дзейнасці можна праз адмысловы тэлеграм-чат https://t.me/k28chat. Дапамагчы валанцёрам можна прыехаўшы асабіста ва ўрочышча Пышкі 7, дзе штодня працуе цэх, дзе шыюць сродкі абароны для медыкаў Гарадзеншчыны.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Сяргей Апановіч